Акцыя "Все вместе"

     У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” разам з супрацоўнікам МНС для  вучняў 3 класаў прайшла рэспубліканская акцыя “Все вместе” па  правілам пажарнай бяспекі і паводзінам у экстрымальных выпадках. Запрошаны інспектар групы прапаганды МНС А.С. Вінцкевіч  расказаў дзецям аб правілах паводзін па тэхніцы пажарнай бяспекі, як трэба сябе паводзіць у экстрымальных  выпадках. Андрэй Станіслававіч правёў для  ўдзельнікаў мерапрыемства віктарыны, конкурсы і для ўвагі дзяцей прадэманстраваў прэзентацыю па дадзенай тэматыцы. Вучні атрымалі ад выратавальніка падарункі і навучальныя дапаможнікі па МНС.