Гадзіна -папярэджанне "Наркотыкі - падарожжа ў бездну"

    Да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у філіяле “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка”,  праведзена гадзіна –папярэджанне «Наркотыкі – падарожжа ў бездну»  для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту. Мерапрыемства прайшло з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фарміраванне ўстойлівай пазіцыі супраць наркатычных рэчываў, павышэння інфармацыі падлеткаў аб шкодзе  і выніках ужывання наркотыкаў  і іншых таксічных рэчываў. Да ўвагі падлеткаў быў паказаны відэяролік па дадзенай тэме. Важную інфармацыю можна было атрымаць і з матэрыялаў кніжнай выставы “Умей сказать Нет!”.