Свята кнігі "Праз кнігу- да дабра і міру"

      Вясновыя канікулы пачаліся ў філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” з адкрыцця Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Вучні першых класаў былі запрошаны на Свята кнігі “Праз кнігу – да дабра і міру”. Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, кніжным фондам, растаноўкай кніг на паліцах, прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях. У госці на Свята былі запрошаны казачныя героі, якія вадзілі з дзецьмі хараводы, глядзелі ўрыўкі з мультфільмаў. Дзеці атрымалі цукеркі і самаробныя падарункі ад бібліятэкараў за актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Свята атрымалася вясёлым і падаравала дзецям добры настрой, і жаданне чытаць кнігі.