Экскурсія "Неразлучныя сябры — канікулы, кніга і мы" У час вясновых канікул ў філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” традыцыйным стала наведванне з экскурсіяй вучняў сярэдніх школ раёна. Так, 27 сакавіка, дзіцячую бібліятэку наведалі вучні 3-4 класаў Паляцкішскай сярэдняй школы. Для дзяцей прайшла экскурсія “Неразлучныя сябры- канікулы, кніга і мы”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з кніжным фондам, з правіламі карыстання бібліятэкай і пра беражлівыя адносіны да кнігі. Казачныя героі ў вобразах мядзведзя і гнома прывецілі дзяцей і забаўлялі іх. Загадчык бібліятэкі падаравала гасцям у знак знаёмства і дальнейшага сяброўства самаробныя падарункі. | |
![]() | ![]() |
![]() | ![]() |