Конкурс "Лепшы чытач года"

    Працяг Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў “Воранаўскай дзіцячай бібліятэцы” быў адзначаны конкурсам “Лепшы чытач года”. Бібліятэкары разам з казачным катом Базіліо віншавалі і ўзнагароджвалі пераможцаў за 2018 год. Граматы і падарункі атрымалі – Бовін Данііл, Вінарская Кацярына, Валынец Дзіяна, Лукашун Глеб, Русіновіч Анастасія, Сарэла Маргарыта, Сцефановіч Максім і Шарко Анастасія. Удзельнікаў мерапрыемства забаўляў гульнёвымі конкурсамі казачны кот Базіліо, чым падараваў дзецям добры настрой і сапраўднае свята. Бібліятэкары развіталіся з дзетварой да наступнага дня працягу Тыдня дзіцячай кнігі.