КВЭСТ - ГУЛЬНЯ  "Дарогамі продкаў па вуліцах пасёлка"

    Наступным этапам Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” была праведзена квэст- гульня “Дарогамі продкаў па вуліцах пасёлка”, прысвечаная  Году малой радзімы. Біблітэкары разам з удзельнікамі мерапрыемства наведаліся да помнікаў на тэрыторыі пасёлка, пазнаёміліся з працаўнікамі раёна занесенымі на Дошку гонара. Бібліятэкары распавядалі аб гісторыі ўзнікнення помнікаў, каму яны прысвечаны, з якой нагоды былі створаны, і дзеці адказвалі на пытанні квэст- гульні. Мерапрыемства абудзіла дзяцей да вывучэння гісторыі малой радзімы, пазнання і захавання гістарычна- культурнай спадчыны. А таксама на мерапрыемства быў запрошаны мясцовы карэспандэнт “Воранаўскай газеты” Марына Францаўна Кандратовіч.