Конкурс эрудытаў "Найлепшы знаўца казак"

   У філіяле “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў аздараўленчым школьным лагеры “Калакольчыкі”. Быў праведзены конкурс эрудытаў: “Найлепшы знаўца казак”.  У ходзе мерапрыемства  вучні пашырылі веды аб багацці вуснай народнай творчасці.  Мерапрыемства пачалося з віктарыны беларускіх народных казак. Пытанні віктарыны дапамаглі дзецям успомніць назвы казак, пазнаць па апісанні і ўчынкам герояў казак, пераканацца ў тым, што ёсць вялікая колькасць казак, якія можна прачытаць.  За актыўны удзел у мерапрыемстве дзеці атрымалі  салодкія пачастункі.