Гульнёвы серпанцін " Канікулы ў бібліятэцы"

    Вось і адбылося закрыццё  Тыдня  дзіцячай і юнацкай кнігі ў  Воранаўскай дзіцячай бібліятэцы. Дзетвару  сустракала    Баба- Яга, якая забаўляла пацешкамі і загадкамі, а затым паклікала сабе на дапамогу Мядзведзя і Ката. Казачныя героі плясалі, праводзілі гульнёвыя конкурсы, удзельнічалі ў адгадванні віктарын. Затым, усіх удзельнікаў, казачныя героі частавалі салодкімі пачастункамі. Было так весела і цікава, што дзетвара доўга не разыходзілася. Бібліятэкары нагадалі пра вясновыя канікулы ў наступным годзе і запрашалі дзяцей абавязкова прыняць удзел у Тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі ў 2020 годзе.