Круглы стол " Усе пра цябе, малая радзіма"

    У філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка” адбыўся  круглы стол  “Усе пра цябе, малая радзіма” для чытачоў пажылога ўзросту. Мерапрыемства пачалося з бібліятэчнай акцыя “Малая родина — “точка” на карте Беларуси”. У файе бібліятэкі прадстаўлены выставачныя стэнды ( тры карты: Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць і пасёлка Радунь), а таксама кніга пажаданняў “Упішу радок пра родны куток”. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем прыпаміналі і расказвалі пра свае “родныя куткі”, хто адкуль прыехаў у пасёлак. Затым пры дапамозе каляровай кнопкі рабілі адметкі на  адной  з карт населены пунк, які з’яўляецца іх малой радзімай. Таксама зрабілі запісы ў кнізе пажаданняў. Гэтая акцыя прадоўжыцца да канца 2020 года, усе чытачы і госці, якія пажадаюць, змогуць далучыцца да гэтай акцыі.