Кніжная - выстава - парад "Для вас, ребятишки, лучшие книжки!"

    Воранаўская дзіцячая бібліятэка да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі падрыхтавала кніжную выставу- парад для ўсёй сям’і “Для вас, ребятишки, лучшие книжки!”.  Дзеці пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія паступілі ў кніжны фонд бібліятэкі, чыталі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў, разглядалі ілюстрацыі на старонках кніг. Бібліятэкары прываблівалі дзяцей да чытання і прызывалі да беражлівых адносін да кнігі.