Гульнёвая праграма " Восьмое чудо света" 

   У філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка” гульнёвай праграмай “Восьмое чудо света” адбылося закрыццё тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці малодшых класаў Радунскай сярэняй школы. Бібліятэкары з падлеткамі вялі размову пра тое, чаму вучаць кнігі, а  дзеці расказвалі пра свае любімыя творы, любімых герояў. Літаратурная віктарына дапамагла вызначыць лепшых знаўцаў дзіцячых твораў, якія ў канцы мерапрыемства былі ўзнагароджаны дыпломамі.