Краязнаўчае падарожжа " Малой радзімай ганаруся"

   Да Года малой радзімы філіял “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з філіялам “Бастунскі цэнтр культуры і дасуга” правялі краязнаўчае падарожжа “Малой радзімай ганаруся” ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання сталых людзей і інвалідаў вёскі Бастуны. Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі прысутнічых з гісторыяй паходжання назвы вёскі Бастуны, успомнілі  аднавяскоўцаў — землякоў,  якімі  ганарымся. Гэта:  Макрыцкая Алеся Яраславаўна – майстар спорта международнага класа па фехтаванню на інвалідных калясках; Дубіцкая (Грышко) Алёна Віктараўна – майстар спорта международнага класа па лёгкай атлетыцы;  Высоцкі Франц Мечыслававіч – урач-практолаг медыцынскага цэнтра “Нардзін”, кандыдат медыцынскіх навук; Алданава Людміла Міхайлаўна – вядомая  паэтэса малой радзімы  і Кахно Здзіслава Міхайлаўна —  майстар спорта СССР, адна з жанчын, якой на працягу 20 гадоў не было роўных на прафесійных конкурсах шафяроў. Прысутнічыя прынімалі ўдзел у конкурсе пагаворак, чыталі вершы пра родны край.