Краязнаўчая гадзіна "Пазнаём малую радзіму"


   Краязнаўчая гадзіна “Пазнаём малую радзіму” прайшла ў філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка”. На мерапрыемства былі запрошаны старэйшыя групы Радунскага цэнтра развіцця дзіцяці. Бібліятэкар вяла размову — аповед пра краіну, дзе мы жывем, дзе на карце знаходзіцца Беларусь, наш пасёлак Радунь. Дзеці пачулі легенду — паданне пра Радунь, якая сувязь назвы пасёлка з яго месцазнаходжаннем, яго сімвалам – гербам. Яшчэ дзеці ўважліва разгледзілі карту пасёлка Радунь і прыгадвалі  славутыя будынкі, якія ў нас ёсць. Для таго, каб выхаванцы глыбей ведалі гісторыю свайго пасёлка, у канцы мерапарыемства бібліятэкары зрабілі ім падарунак – герб Радуні.