Калейдаскоп цікавых звестак "Шлях да зорак сыноў Беларусі"

    Да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі ў філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” прайшоў калейдаскоп цікавых звестак “Шлях да зорак сыноў Беларусі”. Наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі і фактамі сучаснага космаса, а таксама ўспомніць пра першага касманаўта СССР — Юрыя Гагарына і яго паслядоўнікаў. Дзеці дазналіся пра касманаўтаў Беларусі і пра жанчын – касманаўтаў. Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена да ўвагі кніжная выстава аб космасе і касманаўтах.