Спектакль "Пасадзіў дзядуля рэпку"

     У філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка” адбылося паседжанне клуба любіцелей кніг “Колокольчик”. У гэты дзень з удзельнікамі клуба вялася гутарка з элементамі спектакля “Пасадзіў дзядуля рэпку”. Да гэтага паседжання  вучні  вельмі старанна падрыхтаваліся, добра завучылі свае ролі, падзяліўшыся на дзве групы. Групы па чарзе ставілі свой спектакль, таму яны былі і ў ролі гледачоў. Усім удзельнікам і настаўніцы 1 класа Г.В.Багдзевіч спадабалася выступленне дзяцей.