Патрыятычныя чытанні твораў пра вайну "Дзеці суровай пары ліхалецця"

    Уся краіна святкуе Свята Перамогі і ўспамінае подзвіг і мужнасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Так і філіял “Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі” правёў патрыятычныя чытанні твораў пра вайну “Дзеці суровай пары ліхалецця”. На мерапрыемства былі запрошаны – ветэран Сцяпан Аксенцьявіч Жук і вучні першых класаў. Ветэран расказаў пра франтавыя заданні і змаганне за перамогу, а дзеці задавалі пытанні. Потым усе разам чыталі вершы і ўрыўкі з мастацкай літаратуры пра вайну. Вучні разам з бібліятэкарамі падаравалі С.А.Жуку салодкі падарунак, кветкі, пісьмы перамогі, малюнкі. Для ветэрана гучалі вершы і песні, шчырыя словы падзякі за Перамогу, пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.