Фотовыстава "Рознакаляровая Перамога"

    Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” разам з усімі святкаваў Дзень Перамогі ў гарадскім скверы пасёлка. Бібліятэкары правялі конкурс малюнкаў сярод вучняў сярэдняй школы і школы мастацтваў Воранава на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Лепшыя малюнкі былі прадстаўлены ў скверы на фотавыставе “Рознакаляровая Перамога”. Жыхары пасёлка і госці мелі магчымасць уявіць вайну праз творы юных мастакоў.