Урок ББВ:    “Інфармацыя: яе захаванне, сістэматызацыя і     спосабы перадачы”

         24 мая ў Воранаўскай раённай бібліятэкі прайшоў Урок бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў. Удзел прынялі вучні 7 “Г” класа Воранаўскай СШ.  Бібліёграф пазнаёміла прысутнічых з праграмай “AlisWEB”, якая дапамагае захаваць, сістэматызаваць і перадаць інфармацыю у электронны каталог. А ўжо пры  дапамозе каталога гэтую інфармацыю можна хутка знайсці і выкарыстаць.
     Спачатку бібліёграф расказала і паказала на прыкладзе, а затым жадаючыя самастойна паспрабавалі захаваць і знайсці неабходны дакумент, тую інфармацыю, якая іх больш цікавіла.
        Урок прайшоў у форме дыялога і  вучні атрымалі новыя веды па інфармацыйна-пошукавай сістэме бібліятэкі.