Гістарычная гадзіна " Іх імёны ў гісторыі вёскі"

  Бібліятэкар  філіял “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з філіялам “Бастунскі цэнтр культуры і дасуга” правялі гістарычную гадзіну “Іх імёны ў гісторыі вёскі”, прысвечанае Дню Незалежнасці і 75-годдзю вызвалення Беларусі  ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання сталых людзей і інвалідаў вёскі Бастуны. Вядучыя мерапрыемства  распавядалі  пра вызваленне Беларусі, а таксама вёскі Бастуны, якая была вызвалена 11 ліпеня 1944 года. Ушанавалі памяць хвілінай маўчання ветэранаў вёскі Бастуны. Падчас мерапрыемства гучалі вершы, песні – якія ўсе разам  спявалі “Катюша”, “В землянке”, “Синий платочек”. Цёплыя словы віншаванняў прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вера Філіпаўна Цімафеева, а таксама Гэлена Станіславаўна Есько, якой 1 ліпеня споўнілася 75 год.