Чытанні на лужайцы "Сакрэты  кніжнага лета"

   За межамі бібліятэкі, на ўтульным лужку, размясціліся юныя аматары чытання-навучэнцы Пераганцаўскай  базавай школы. Дзеці самі выбралі кнігі, урыўкі з якіх яны зачытвалі ўслых. Чытанне выклікала непадробную цікавасць у слухачоў: "А што ж было далей? Чаму гэта адбылося? Чым жа скончылася?». Хтосьці адкрываў для сябе новы твор, але большасць дзяцей зачытвалі ўрыўкі з добра знаёмых ім апавяданняў і казак вядомых аўтараў: К. Чукоўскага, Э. Успенскага, Ю. Дзмітрыева, Курляндскага, Б. Заходер і іншых.
    У заключэнне бібліятэкар прачытала аповяд пра жывёл з кнігі Н. Сладкова «Кроплі сонца». Па заканчэнні мерапрыемства хлопцы з задавальненнем дапамаглі сабраць усе кнігі і аднесці іх у бібліятэку.