Экскурсія ў бібліятэку “Сустрэча з кнігай”

   Кожны год Воранаўская дзіцячая бібліятэка сустракае новых чытачоў і праводзіць ім экскурсіі. Так 19 верасня бібліятэку наведалі  22 вучні першых класаў Воранаўскай СШ групы падоўжанага дня.

   Першакласнікі здзейснілі займальнае падарожжа ў свет кніг: пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, асаблівая ўвага была нададзена маляўніча аформленым кніжным выставам. Таксама загадчык бібліятэкі Алена Велігор распавядала аб правільным абыходжанні з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе на абанеменце і ў чытальнай зале. Дзеці даведаліся, што такое “абанемент”, “чытальная зала”, “фармуляр”, што кожная кніжка стаіць на сваім месцы і па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы. Займальнай для дзяцей стала віктарына па казках “Што за хараство гэтыя казкі”, у якой яны змаглі бліснуць сваімі ведамі. Усе без выключэння выдатна справіліся з заданнямі.