Бібліятэчныя пасядзелкі «Мы славім узрост залаты»

   Кожны год Воранаўская раённая бібліятэка арганізуе розныя мерапрыемствы  для людзей сталага ўзросту. Напярэдадні свята Дня пажылога чалавека на сустрэчу з удзельнікамі аматарскага аб'яднання «Надзея» і    супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва запрасілі ўрача эндакрынолага Воранаўскай раённай бальніцы Панеўкіну Таццяну Фёдараўну, якая вельмі падрабязна расказала аб эндакрынным захворванні, аб небяспецы атлусцення, аб збалансаваным харчаванні, аб прафілактыцы цукровага дыябету, а таксама аб значэнні спажывання дастатковай колькасці вітамінаў і вады ў сталым узросце, вымярэннем ўзроўню ўтрымання цукру ў крыві. Удзельнікі сустрэчы  атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «У гармоніі з узростам».