Тэматычная вечарына "Цяплом сагрэем вашы душы"

   З  нагоды святкавання Дня пажылых людзей, у Місявіцкай сельскай бібліятэцы сабраліся госці і чытачы сталага ўзросту на тэматычны вечар “Цяплом сагрэем вашы душы”. На святочнае застолле прыйшлі жанчыны рознага ўзросту, розных прафесій і кожная са сваім жыццёвым лёсам. Але ва ўсіх  іх за плячыма вялікі працоўны вопыт. Шмат прагучала апавяданняў аб сваіх працоўных буднях і святах, якія выпадалі вельмі рэдка. Кожнай з іх хацелася расказаць аб сваіх дзецях, унуках, каму-та нават ужо праўнуках. Увазе прысутных была прадстаўлена забаўляльная праграма, дзе знайшлося месца песням, танцам, цікавым гульням.