Вечар-сустрэча «Нам гады –не бяда»

   Тракельская сельская бібліятэка арганізавала  для людзей сталага ўзросту  вечар-сустрэчу "Нам гады - не бяда". У бібліятэку завіталі аднавяскоўцы залатога ўзросту, якім было што расказаць і чым падзяліцца. Іх  галоўнае багацце - пражытыя гады і справы, зробленныя не для сябе, а для іншых. Гісторыя кожнага гэта незакончаная кніга ў якой прысутнічае і жарт і слезы і надзея.