Акцыя  «Залаты ўзрост жыцця»

   1 кастрычніка ў сонечны восеньскі дзень Пагародзенская сельская бібліятэка правяла акцыю “Залаты ўзрост жыцця”. У гэты дзень бібліятэкар наведала 7 сем'яў на даму, з іх у адной сям'і ёсць доўгажыхарка – гэта Валянціна Максімаўна Догель. У знак глыбокай павагі  да людзей старэйшага пакалення бібліятэкар падрыхтавала і ўручыла паштоўкі з вершамі-віншаваннямі, невялічкія сувеніры.
   Людзі дзяліліся сваімі перажываннямі, многія не змаглі стрымаць слёз, успамінаючы свае маладыя гады.