Восеньскія сустрэчы "Залатое імгненне жыцця"

   Бастунская  інтэграваная сельская бібліятэка запрасіла чытачоў — пенсіянераў на  восеньскую сустрэчу  “Залатое імгненне жыцця”. У цёплай добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі за добрасумленную працу, дабрыню і мудрасць. За кубачкам чая жанчыны з цеплынёй успаміналі гады маладосці, дзяліліся мудрым жыццёвым вопытам. Актыўны ўдзел у конкурсах і віктарынах паказаў іх энергічнасць і эрудыраванасць, з запалам чыталі любімыя вершы і спявалі песні сваёй маладосці.На памяць аб сустрэчы людзі сталага ўзросту атрымалі восеньскія кветкі.