Экалагічная сцяжынка "Пасябруем з прыродай"

    Для вучняў  малодшага школьнага ўзросту бібліятэкар Бастунскай інтэграванай сельскай бібліятэкі правяла экалагічную сцяжынку “Пасябруем з прыродай”.  Дзеці  пазнаёміліся з непаўторным светам роднай прыроды, цікавымі кнігамі аб прыродзе, даведаліся шмат новага і цікавага, і  пераканаліся, што павінны зберагаць прыроду  і захаваць тое, што мы адтрымалі  ў спадчыну.  Падчас мерапрыемства вучні  адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, успомнілі правілы паводзін у лесе.  У форме гульні адказвалі на пытанні,  што “можна” і чаго “нельга” рабіць у лесе.