Літаратурна- музычная кампазіцыя "Любоўю мацярынскай мы сагрэтыя"

     Мама-самы родны чалавек. З самага дзяцінства цягнеш да яе рукі, абдымаеш моцна, спяшаешся да яе падзяліцца радасцю або смуткам, і яна заўсёды пахваліць або суцешыць, скажа, што ўсё абавязкова будзе добра... і ёй верыш, бо з матчынай любоўю так лёгка дыхаецца і жывецца!  Напярэдадні самага светлага і добрага свята Дня маці ў філіяле " Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка "для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання" Знахарка " прайшла літаратурна–музычная кампазіцыя "Любоўю мацярынскай мы сагрэтыя". Вядучая свята, Карповіч І. Я., павіншавала прысутных з самым добрым днём, са святам любові, дабрыні і мудрасці. Распавяла прысутным аб тым, кім з'яўляецца маці для кожнага чалавека. Далей, усіх прысутных павіншавала старшыня Бастунскага выканаўчага камітэта Нямера Святлана Антонаўна. Шмат цёплых слоў пачулі мамы ў свой адрас. 
    На вечары гучала шмат вершаў, песень пра маму, якія з вялікім задавальненнем усе слухалі і падпявалі.  З задавальненнем мамы прынялі ўдзел у літаратурных конкурсах. Весела і дружна адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, адказвалі на пытанні віктарыны.    
    У завяршэнні слухачы падзяліліся сваімі ўражаннямі, і падзякавалі за цудоўнае свята. Завяршылася мерапрыемства чаяваннем ў цёплай сяброўскай абстаноўцы.