Конкурсна -гульнёвая праграма " У краіне любімых казак"

   Вось і дачакалася дзетвара восеньскіх канікул, а дзе, як не ў бібліятэцы, можна правесці весела, цікава і з карысцю для сябе вольны час. Філіял “Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі” шырока адчыніў дзверы для конкурсна- гульнёвай праграмы “У краіне любімых казак” для вучняў другіх класаў. Бібліятэкары разам з дзецьмі ўдзельнічалі ў гульнях, віктарынах, конкурсах ад чаго атрымалі зарад энэргіі і вясёлы настрой. Усе прысутныя пазнаёміліся з жанрамі казак, усвядомілі розніцу паміж народнай і аўтарскай казкай. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары ўручылі дзетвары падарункі.