Інфармацыйная гадзіна " Кастрычніцкая рэвалюцыя ў люстэрку гісторыі"

    Супрацоўнікі  Воранаўскай раённай бібліятэкі  правялі інфармацыйную гадзіну “Кастрычніцкая рэвалюцыя ў люстэрку гісторыі” для   навучэнцаў  II курса Воранаўскага дзяржаўнага прафесійна- тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці . Успамін аб гэтай падзеі - гэта не спроба захаваць мінулае, гэта сведчанне таго, што мінулае забываць нельга. І цяпер, праз 102 гады, мы гаворым аб Кастрычніцкай рэвалюцыі як пра гісторыю мінулых гадоў. Дзеці праглядзелі  відэафільм « 1917 год, як  развіваліся падзеі кастрычніцкай рэвалюцыі» і выказалі сваё меркаванне наконт неабходнасці святкавання гэтай даты. Да мерапрыемства была  аформлена  кніжная выстава па дадзенай тэме.