Гутарка- разважанне "Курэнне  ці здароўе"

     Для вучняў 8 класа НПК  “Бастунская яслі-сад-базавая школа” бібліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гутарку-разважанне “Курэнне ці здароўе”.  Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў падлеткаў прыярытэтаў здаровага ладу жыцця і негатыўнага станаўлення да курэння, прывіццё беражлівых адносін да свайго здароўя. Школьнікам была даведзена інфармацыя  пра шкоду курэння, аб пагубным уздзеянні курэння на здароўе чалавека. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны пытанні для абмеркавання. Вучні не сароміліся выказваць свае думкі, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні праблемы курэння і наркаманіі сярод падлеткаў.  На памяць вучням былі раздадзены буклеты-памяткі.