Урок здароўя “Горкая мода на атруту”

   Урок здароўя “Горкая мода на атруту”, прысвечаны Міжнароднаму дню адмовы ад курэння, прайшоў у філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”.
   Перад вучнямі 9“Б” класа Воранаўскай СШ выступілі загадчыца філіялам Алена Мікалаеўна Велігор, а таксама запрошаныя госці — урач Воранаўскай санэпідэмстанцыі Валынец Н.Э. і класны кіраўнік Муклановіч Н.А.
   Вучні пазнаёміліся з інфармацыяй аб шкодзе табакакурэння, аб страшных захворваннях вызваных шкоднай звычкай, праглядзелі відэаролік, пазнаёміліся з кніжнай выставай.