Да Міжнароднага дня адмовы ад курэння “Дрэнным звычкам – не!”

   Філіял “Канвелішсая сельская бібліятэка” 16 лістапада запрасіла вучняў Канвелішскага ВПК разам з настаўніцай Дзекан Ірынай Вітольдаўнай прыняць удзел у мерапрыемстве да Міжнароднага дня адмовы ад курэння “Дрэнным звычкам – не!”
   Вельмі важна пры размове з падлеткамі знайсці падыход, зрабіць так, каб тэма і форма абмяркавання іх зацікавіла. Менавіта ў гэты дзень паспрабавалі такую форму работы як бібліятэчны квілт. Дзеці выказалі свае адносіны да шкоднай звычкі, напісаўшы некалькі слоў на каляровых сцікерах. Спадзяемся, што іншым наведвальнікам будзе цікава пазнаёміцца з гэтымі выказваннямі, а магчыма і дапоўніць.