Літаратурна-музычны вечар “Воранаўшчына – маё натхненне: край у творчасці землякоў-паэтаў"

   У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
    Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Таму для вучняў 11 “А” класа Воранаўскай сярэдняй школы і класнага кіраўніка Рынкевіч А.Ф. супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі літаратурна- музычны вечар  “Воранаўшчына – маё натхненне: край у творчасці землякоў-паэтаў".     
    Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся са  знакамітымі людзьмі, якія праславілі наш край, вялі размову пра родную зямлю, беражлівыя адносіны да спадчыны нашага краю. У час мерапрыемства гучалі вершы воранаўскіх  паэтаў Уладзіміра Руля, Валянціна Емельянава, Аляксандра Мацюка, Міхаіла Забалотнага, Марыі Казлоўскай.