Экскурсія "У гасцях кніжнага царства"

   

    Воранаўская дзіцячая бібліятэка ветліва сустрэла ў сваіх сценах з экскурсіяй  “У гасцях кніжнага царства” вучняў першага класа  ДУА “Паляцкішская сярэдняя школа”. У цікавай і займальнай форме дзеці пазнаёміліся з аддзеламі бібліятэкі, правіламі карыстання кнігамі, паспрабавалі сябе ў якасці выратавальнікаў у гульнёвым пакоі МНС, прынялі ўдзел у гульнёвай віктарыне, праглядзелі прыгожыя і цікавыя творы мастацкай і даведачнай літаратуры. Дзеці з задавальненнем гарталі старонкі кніжак і часопісаў, адгадвалі загадкі.  На развітанне ўсім удзельнікам былі падараваны сувеніры.