Экскурсія - знаёмства"Славім працаю сваю зямлю"

   Супрацоўнікі Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі для вучняў першых класаў правялі экскурсію — знаёмства “Славім працаю сваю зямлю”.У ходзе экскурсіі, якая прайшла ля раённай Дошкі гонару, навучэнцы даведаліся, што занясенне на Дошку гонару праводзіцца штогод і з'яўляецца формай заахвочвання работнікаў, якія дабіліся найлепшых паказчыкаў па выніках года.  Пазнаёмілі дзяцей з цікавымі людзьмі розных пакаленняў, прафесій, якія пакідаюць след у паўсядзённым жыцці, гісторыі свайго краю.