Гадзіна літаратурнай памяці "Дзеці суровай пары ліхалецця"

   7 лютага на гадзіну літаратурнай памяці “Дзеці суровай пары ліхалецця”, прысвечаную Дню юнага героя- антыфашыста, бібліятэкары філіяла “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”запрасілі  вучняў 4 «Д» класа  ДУА “Воранаўская сэрэдняяя школа”.Вядучыя расказалі прысутным калі і чаму была ўстаноўлена традыцыя ўшаноўваць памяць юных герояў-антыфашыстаў. Бібліятэкары падрыхтавалі кароткія паведамленні пра подзвігі піянераў-герояў: Марата Казея,  Лёню Голікава,  Зіну Партнову,  Валю Коціка, Віцю Карабкова і іншых.  Для нагляднасці была арганізавана кніжная выстава “Дзеці суровай пары ліхалецця” і зроблены яе агляд.