Гадзіна мужнасці "Уставалі ў строй хлапчукі баявыя"

     8 лютага ў Пагародзенскай сельскай бібліятэкі для чытачоў 3 класа прайшла гадзіна мужнасці "Уставалі ў строй хлапчукі баявыя". Бібліятэкар расказала дзецям пра юных герояў, якія не толькі дапамагалі ў тыле, але і нараўне з дарослымі хадзілі ў разведку і прыносілі важныя звесткі ў партызанскія атрады, здзяйснялі легендарныя подзвігі. Гэта Марат Казей, Зіна Партнова, Валя Коцік, Бора Кулешын, Валодзя Дубінін, Лёня Голікаў, Аркадзь Каманін, Валя Зенкіна. Гэтыя хлопцы і дзяўчынкі пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Для чытачоў была аформлена тэматычная паліца "Героі застаюцца ў страі". Хай назаўжды ў нашай памяці застануцца слаўныя баявыя справы юных герояў. Тых, хто мужна змагаўся з лютым ворагам на палях франтавых бітваў, у партызанскіх атрадах і ва ўмовах падполля. Тых, хто ўнёс свой уклад у незалежнасць нашай Радзімы і каму мы, сённяшнія аднагодкі, абавязаны шчаслівым жыццём. Дык давайце ж будзем шанаваць і берагчы гэты свет!