Гучныя чытанні "Кніга - лекар для душы"

   Бібліятэкар  філіяла “Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі” правяла гучныя чытанні “ Кніга – лекар для душы”  у Воранаўскай цэнтральнай бальніцы. Для дзяцей дзіцячага аддзялення прайшло завочнае знаёмства з дзіцячай бібліятэкай, з мастацкімі творамі, часопісамі. Бібліятэкар прапанавала дзецям прачытаць урыўкі з казак, а затым адказаць на пытанні па прачытаных творах. За правільныя адказы дзеці атрымалі сувеніры. На развітанне бібліятэкар пажадала дзецям хуткага выздараўлення і пасябраваць з бібліятэкай.