Літаратурная гасцёўня "Не пакідайце ж мовы нашай белараускай...."

   21 сакавіка  філіял “Канвелішская сельская бібліятэка” разам з чытачамі далучылася да абласной акцыі “Чытаем разам” творы беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў на літаратурнай гасцёўні “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…” да 180-годдзя з дня нараджэння  Францішка Багушэвіча. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі з біяграфіі Францішка Багушэвіча, з яго творчым шляхам. Дзяўчынкі падэкламавалі вершы паэта. Увазе прысутных была прадэманстравана  відэапрэзентацыя.