Мележаўскія чытанні “Не канула ў нябыт яго імя” Напярэдадні юбілея пісьменніка ў філіяле “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі Мележаўскія чытанні “Не канула ў нябыт яго імя”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. На мерапрыемства была запрошана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мінгілевіч Наталля Сяргееўна, якая расказала пра творчы шлях класіка беларускай літаратуры, пра стварэнне рамана “Людзі на балоце”, за які Іван Мележ быў удастоены лаўрэата Ленінскай прэміі імя Якуба Коласа ў 1962 годзе. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 9 класа, якія чыталі ўрыўкі з твораў пісьменніка. Госці мерапрыемства мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю народнага пісьменніка, прадстаўленай на кніжнай выставе “Пясняр палескага краю”, а таксама ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.