Гістарычная гадзіна “Дзеці суровай вайны ліхалецця”

 

Шумела гроза над землёю, 
Мужали мальчишки в бою 
Знает народ: пионеры-герои 
Навечно остались в строю

   8 лютага – дзень памяці юнага героя-антыфашыста. На гістарычную гадзіну “Дзеці суровай вайны ліхалецця”, прысвечаную Дню юнага героя – антыфашыста, бібліятэкар  запрасіла  вучняў ДУА “Пагародзенская сярэдняя школа”. Алена Іосіфаўна расказала прысутным калі і чаму была ўстаноўлена традыцыя ўшаноўваць памяць юных герояў-антыфашыстаў .
   Хлопчыкі і дзяўчынкі - маленькія героі вялікай вайны. Яны ваявалі побач са старэйшымі - бацькамі, братамі. Вучні пазнаёміліся з лёсамі толькі некаторых сваіх аднагодкаў, чыё дзяцінства прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны, убачылі іх партрэты. Яны як быццам з намі. Вядома, іх было больш, значна больш. Аповед пра тых, каго мы называем цяпер юнымі героямі, дапамог ім  зразумець, якой вялікай цаной была  дасягнута Перамога.   Для нагляднасці была арганізавана кніжная выстава і зроблены яе агляд.
    Юныя героі! Колькі  было тых, якія змагаліся за свабоду роднай зямлі, якія аддалі за гэта сваё жыццё. Нам неабходна берагчы памяць пра іх, старацца быць падобнымі на іх.