Выстава-прэзентацыя часопіса “Алеся”

      Воранаўская раённая бібліятэка мае багаты бібліятэчны фонд. Тут можна знайсці літаратуру на розны густ. Але больш за ўсё запытаў прыходзіцца на разнастайныя перыядычныя выданні.
     10 лютага ў чытальнай зале была прадстаўлена выстава-прэзентацыя аднаго часопіса — “Алеся”. Гэты часопіс прываблівае чытачоў бібліятэкі  сваім цікавым зместам — гэта рубрыкі пра спадчыну, пра здаровы лад жыцця, пра сямейныя традыцыі, тут можна знайсці і жаночыя гісторыі, і паэтычныя старонкі, рэцэпты беларускай кухні і шмат іншай карыснай інфармацыі. Часопіс “Алеся” заўсёды карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў бібліятэкі.