Літаратурная хвілінка “Любімы дзіцячы пісьменнік”

   Літаратурная хвілінка “Любімы дзіцячы пісьменнік”, якая прайшла ў філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка” была прысвечана беларускаму пісьменніку і драматургу Уладзіміру Ягоўдзіку, з нагоды  65-годдзя з дня нараджэння. Удзельнікі мерапрыемства  пазнаёміліся з аўтабіяграфіяй, творчым шляхам і творамі свайго земляка. Падлеткі падзяліліся сваімі ўраджаннямі на прачытаныя кнігі аўтара. Асабліва пра жыццё славутай полацкай князёўны Рагнеды і прыгожую беларускую прыроду, адлюстраваную у паэтычных календарах аўтара. Бібліятэкар расказала пра беларускія народныя казкі, запісаныя на Гродзеншчыне і Магілёўшчыне фалькларыстамі. А Уладзімір Ягоўдзік пераказаў гэтыя казкі па свайму разуменню.