Літаратурнае падарожжа з князем Кукам “Краіна цудаў”

    Літаратурнае  падарожжа з князем Кукам  “Краіна цудаў” па творчасці Ўладзіміра Ягоўдзіка адбылося ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 3- 4 класаў .Бібліятэкар вельмі пранікнёна і шчыра распавядала дзеткам пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, знаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік:дзе жыве бабёр,каго называюць “Санітарам леса”, след якой жывёлы падобны чалавечага і іншую інфармацыю з кніг юбіляра.
   Уладзімір Іванавіч - вялікі аматар і знаўца роднай прыроды , творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.
   Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі Ул.Ягоўдзіка пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек.