Урок  інфармацыйнай культуры “Пачамучкіны кніжкі”

   Бібліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка”  запрасіла  вучняў  2 і 4 класа на ўрок  інфармацыйнай культуры “Пачамучкіны кніжкі”. Падчас мерапрыемства  бібліятэкар правяла экскурсію для дзяцей, расказала пра гісторыю ўзнікнення бібліятэкі, пазнаёміла з пазнавальнымі кнігамі і энцыклапедыямі. Вучні ўспомнілі правілы паводзін у бібліятэцы і  правілы карыстання кнігай, самастойна  вучыліся знаходзіць патрэбную кніжку ў фондзе бібліятэкі.  Да ўвагі прысутнічых была аформлена кніжная выстава “100 пытанняў аб усім”. У канцы мерапрыемства дзеці адтрымалі памятку паводзін у бібліятэцы.