Гульнёва – пазнавальны конкурс  “Кніга пад капялюшом”

   У рамках Праграмы летняга чытання, да  Міжнароднага Дня сяброў Воранаўскую раённую бібліятэку наведалі дзеці летняга аздараўленчага лагера Воранаўскай сярэдняй школы. Атрад “Кропелькі”  актыўна прыняў удзел у літаратурных віктарынах, забаўляльных конкурсах, гульнях, адгадванні загадак. Бібліёграф пазнаёміла з цікавымі і карыснымі даведачнымі выданнямі. Вельмі спадабаўся гульнёвы – пазнавальны конкурс “Кніга пад капялюшам”. Дзеці выцягвалі кнігу з пад капялюша і па вокладцы давалі характарыстуку кнізе, аб чым у ей расказваецца. Усе ўдзельнікі атрымалі ад бібліятэкараў падарункі. Дзеці пакінулі мерапрыемства з добрым і вясёлым настроем.