Бібліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла вучняў аздараўленчага лагера “Калакольчыкі”  ДУА“НПК Бастунскія яслі-сад-базавая школа” на гутарку-агляд тэматычнай выставы “Летапісь мужнасці”, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі ваеннай тэматыкі, паглядзелі  відэапрэзентацыю.