Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Воранаўскай раённай бібліятэкі” правёў літаратурную гадзіну “Светлы воблік паэта” да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Алеся Пісьмянкова. Бібліятэкары расказалі дзецям пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёмілі з яго вясёлымі вершамі, у якіх адлюстроўваецца свет дзіцячай фантазіі і чароўнага ўспрыняцця навакольнага асяроддзя.