Вусны часопіс “Чароўны свет кніг Раісы Баравіковай” з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Р.Баравіковай прайшоў у філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка”. Бібліятэкар расказала аб творчасці беларускай пісьменніцы і яе прыгодніцкімі і фантастычнымі творамі для дзяцей. Каб найбольш спазнаць прыгажосць, напеўнасць, багацце роднай мовы бібліятэкар больш увагі надзяліла кнізе вядомых пісьменнікаў Р.Баравіковай і У.Ліпскага “Бусева школка”, якая адкрывае мудры свет казак юным чытачам. | |
![]() | ![]() |
![]() | |